Thursday, October 28, 2010

Цэнзура на Хартыя'97

Банер на сайце Хартыя'97
Банер на сайце Хартыя'97
Даўно падазраваў, што на сайце Хартыя'97 існуе жорсткая цэнзура. Для прыкладу, можна параўнаць каментары да артыкула Зміцера Дашкевіша "Ня бойцеся рускіх!" на сайтах Хартыі і Радыё Свабода - на першым цалкам адсутнічаюць асуджальныя каментары. Учора я правёў просты эксперымент каб пераканацца ў факце цэнзуры асабіста.

Методыка эксперымента
Да іншага артыкула Зміцера Дашкевіча "Мы готовы заплатить цену", з невялікімі перапынкамі былі напісаныя чатыры каментары - па два адмоўныя і два станоўчыя. Усе паведамленні адсылаліся з розных IP-адрасоў.

Уваходныя дадзеныя
Камeнтар 1 (адмоўны):
Аўтар: Николай
Паведамленне:
Интересную позицию занимает Змитер. Только что, в статье "Не бойтесь русских", он призывал забыть обо всех разногласиях между оппозицией и вместе бороться за смену режима. Теперь откровенно выступает против Милинкевича только за то, что тот призвал делать это ненасильственными методами.
Адсланa: 22:05 27.10.2010.

Камeнтар 2 (станоўчы):
Аўтар: Виктор
Паведамленне:
Полностью согласен - Лукашенко легко свою власть не отдаст. Для меня совершенно непонятно на что расчитывает неконфликтный Милинкевич.
Адаслана: 22:16 27.10.2010.

Камeнтар 3 (адмоўны):
Аўтар: dunkan
Паведамленне:
Малойца Зміцер, цяпер ужо Мілінкевіч вораг таму, што не пайшоў штурмаваць рэзідэнцыю ў 2006...
Адаслана: 23:51 27.10.2010.

Камeнтар 4 (станоўчы):
Аўтар: алесь
Паведамленне:
кожнаму нармальнаму чалавеку зразумела: каб зашыць рану, неабходна страціць крыху крыві. а бяззубаму Мілі час шукаць цёплае месца ў кішэннай палатцы АГЛ!
Адаслана: 23:56 27.10.2010.

Вынік
Толькі два станоўчыя каментары былі апублікаваныя:
Ну ніхто і не сумняваўся...